Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоп закладнікаў у Армэніі: рэха вайны ці вынік недэмакратычнай сыстэмы?


Пра што сьведчыць захоп закладнікаў апазыцыйным рухам у Армэніі? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Карбалевіч: Тое, што ў Турэччыне адбывалася ў выглядзе трагедыі, у Армэніі разьвівалася ў выглядзе фарсу, хоць і трагічнага, бо загінуў адзін чалавек. У Турэччыне быў рэальны мяцеж, а ў Армэніі — нейкі акт адчаю групы людзей, які, дарэчы, на цяперашні момант працягваецца.

17 ліпеня ў Ерэване ўзброеная група людзей, якія зьяўляюцца прыхільнікамі армянскай апазыцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Ўстаноўчы парлямэнт» Жырайра Сефіляна, захапіла будынак паліцыі. Шэсьць супрацоўнікаў паліцыі былі ўзятыя ў закладнікі. Сярод іх намесьнік начальніка паліцыі Армэніі Вардан Егіазаран і намесьнік начальніка сталічнай паліцыі Валерый Асіпян. Адзін афіцэр паліцыі загінуў.

Людзі, што захапілі будынак паліцыі, патрабуюць вызваленьня свайго лідэра Жырайра Сефіляна, які быў арыштаваны напярэдадні, па падазрэньню ва ўзброеным мецяжы. Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна. Акрамя таго, паводле Службы нацыянальнай бясьпекі Армэніі, мяцежнікі «з дапамогай сацыяльных сетак распаўсюджвалі інфармацыю аб пачатку паўстаньня». У адказ улады затрымалі каля 200 чалавек, прыхільнікаў гэтага руху.

Нагадаю, што нядаўна у Казахстане было аб’яўлена аб перапыненьні спробы замаху на дзяржаўны пераварот. І цяпер ў Алма-аце адбываецца перастрэлка.

Дарэчы, у Армэніі не ўпершыню палітычная барацьба набывае сілавы характар. У 2008 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адбыліся масавыя пратэсты, арганізаваныя апазыцыяй. У ходзе сутыкненьняў з паліцыяй загінула восем дэманстрантаў і адзін вайсковец.

Падаецца, гэта знамянальна. Гэты самы Жырайр Сэфілян — герой вайны у Карабаху. То бок, у палітычным жыцьці ўдзельнічаюць людзі, прайшоўшыя вайну. Краіна, фактычна, у стане вайны.

Падаецца, гэта знамянальна. Гэты самы Жырайр Сэфілян — герой вайны у Карабаху. То бок, у палітычным жыцьці ўдзельнічаюць людзі, прайшоўшыя вайну. Краіна, фактычна, у стане вайны. І мусіць, палітыкі, маюць узброеных прыхільнікаў, таму палітычная барацьба набывае сілавы характар.

Першая і самая галоўная выснова: У Армэніі не працуюць дэмакратычныя мэханізмы, прававыя мэханізмы, якія дазвалялі б вырашаць канфлікт у канстытуцыйным полі.

Так адбываецца нешта падобнае на Беларусь. Таксама цяжкая сацыяльна-эканамічная сытуацыя, таксама нязьменнасьць ўлады, незадаволенасьць грамадзтва. Летась там адбыліся масавыя дэманстрацыі з нагоды падвышэньня цэнаў на электраэнэргію. Але ў адрозьненьні ад Беларусі, усё гэта вядзе да радыкалізацыі настрояў. У выніку некаторыя апазыцыйныя групы пераходзяць да сілавых дзеяньняў.

Дракахруст: Я не пагаджуся з вашай, Валер, думкай, што апошнія падзеі ў Армэніі — гэта паказьнік таго, што тамтэйшая палітычная сыстэма не дае выхаду нейкім памкненьням. Некаторым памкненьням можа і ня варта даваць выхаду. Калі так разважаць, то можна сказаць, што і амэрыканская сыстэма не дае выхаду пэўным памкненьням — мы бачым, што адбывалася ў Арланда, у Даласе, у Батон-Руж. Ахвяраў там паболей, чым у Армэніі.

У краіне існуе культ герояў вайны. Ну і героям вайны часам здаецца, што калі іх патрабаваньні не задавальняюцца, то чаму б ім і ня вырашыць іх так, як яны прызвычаіліся іх вырашаць там, на фронце

Ці прычына ў тым, што амэрыканская сыстэма не дае магчымасьці самавыражэньня гэтым «бедным» стралкам і яны «ад адчаю» бяруць зброю ў рукі? Я мяркую, што гэта ня так. Я згодны хутчэй з вашым тлумачэньнем, што краіна фактычна ў ваенным становішчы, яна балянсуе на мяжы вайны, зусім нядаўна млявы канфлікт у Карабаху перарос у інтэнсіўны.

У краіне існуе культ герояў вайны. Ну і героям вайны часам здаецца, што калі іх патрабаваньні не задавальняюцца, то чаму б ім і ня вырашыць іх так, як яны прызвычаіліся іх вырашаць там, на фронце.

Карбалевіч: У Армэніі, у адрозьненьні ад ЗША, пасьля кожных выбараў апазыцыя арганізоўвае акцыі пратэсту супраць несправядлівых выбараў. У ЗША такога няма. Там ёсьць пратэсты зь іншых прычынаў, але не з прычыны таго, што кепска працуюць дэмакратычныя мэханізмы.

Дракахруст: Па-рознаму і там бывае. Зараз бойкі адбываюцца ледзь не на кожным мітынгу Трампа. Паглядзім яшчэ, што падчас рэспубліканскага зьезду ў Кліўлендзе будзе.

Цыганкоў: Сытуацыя ў Армэніі вельмі складаная, і гэты інцыдэнт сьведчыць пра дастаткова глыбокія тэндэнцыі ў армянскім грамадзтве. Цяпер дзьве галоўныя праблемы ў краіны — канфлікт вакол Карабаху і доўгатэрміновы эканамічны крызіс.

Калі краіна ў стане замарожанага канфлікту з суседам, то ура-патрыятычныя настроі перамагаюць любыя іншыя. Заўсёды ёсьць людзі, якія незадаволеныя тым, што ўлада «прайграе» у гэтым канфлікце, «адступае»

Калі краіна ў стане замарожанага канфлікту з суседам, то ура-патрыятычныя настроі перамагаюць любыя іншыя. Заўсёды ёсьць людзі, якія незадаволеныя тым, што ўлада «прайграе» у гэтым канфлікце, «адступае». Разам ў тым у Армэніі эканамічны крызіс цягнецца не два гады, як у Беларусі, а значна больш.

Назапашваецца фрустрацыя, адчуваньне беспрасьветнасьці эканамічнага становішча, якое ўзмацняецца моцнай карупцыяй. Паплечнікі «Ўстаноўчага парлямэнту» Жырайра Сэфіляна, якія захапілі паліцэйскі пастарунак, відавочна лічылі, што гэтыя іх дзеяньні могуць запаліць людзей, узьняць іх на паўстаньне супраць улады. Выглядае, што яны памыліліся, пакуль народ не ўзьняўся. Улады будуць зацікаўленыя як мага хутчэй абясшкодзіць захопнікаў, не зацягваць гэтую справу. Аднак гэта, як мне здаецца, не апошні інцыдэнт, бо асноўныя прычыны, якія яго выклікалі, застаюцца пакуль ня вырашанымі.

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

XS
SM
MD
LG