Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК апраўдваецца: групу Статкевіча «зарэгістравалі» памылкова


Мікалай Статкевіч, 14 траўня 2016

Мікалай Статкевіч, 14 траўня 2016

Інфармацыя на сайце ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча і некаторых іншых грамадзян зьявілася ў выніку тэхнічнай памылкі, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.

«Мы проста дапусьцілі тэхнічную памылку: была апублікаваная інфармацыя аб пададзеных заявах на рэгістрацыю замест зарэгістраваных груп. Стаіць задача падчысьціць сьпіс», — растлумачыў ён.

Паводле Лазавіка, дадзеныя будуць выпраўленыя і зьявяцца на сайце камісіі.

Яшчэ 9 ліпеня былы палітвязень, лідэр БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, які вылучаўся па 105-ай Старавіленскай выбарчай акрузе ў Менску, паведаміў, што ініцыятыўную групу не зарэгістравалі з-за ягонай судзімасьці.

XS
SM
MD
LG