Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: ЦВК зладзіў у дачыненьні да мяне правакацыю


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

На сайце Цэнтрвыбаркама зьявіўся сьпіс зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў у Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па Старавіленскай акрузе № 105 сярод патэнцыйных кандыдатаў там быў пазначаны былы палітвязень, лідэр БСДП («Народная грамада») Мікалай Статкевіч, якому раней адмовілі ў рэгістрацыі.

Пасьля перамоваў Міколы Статкевіча з прадстаўнікамі ЦВК яго прозьвішча прыбралі са сьпісу прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты.

«Гэта правакацыя, цяпер ужо майго прозьвішча там няма. Я думаю, што, магчыма, ЦВК хацела неўпрыкмет пакінуць мяне ў сьпісах на сайце, каб пасьля паказаць міжнародным назіральнікам, маўляў, ініцыятыўнай група была зарэгістраваная, але подпісы не сабралі і не здалі. Мой прадстаўнік Сяргей Марцалеў прысутнічаў на паседжаньні ЦВК, дзе было адмоўлена рэгістраваць маю групу з-за наяўнасьці судзімасьці», — заявіў Статкевіч Свабодзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG