Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У прэс-рэлізе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Аmnesty Іnternational сьцьвярджаецца, што беларускія мабільныя апэратары МТС, velcom i life:) дапамагаюць ураду Беларусі ў незаконным сачэньні за людзьмі.

Аmnesty Іnternational заяўляе, што ўлады выкарыстоўваюць мабільныя тэлефонныя сеткі для здушэньня свабоды слова і іншадумства. Радыё Свабода паспрабавала атрымаць афіцыйныя камэнтары ад мабільных апэратараў.

Супрацоўніца прэсавай службы МТС адказала Радыё Свабода, што спачатку ёй трэба высьветліць унутры кампаніі, у службе бясьпекі, ці былі такія запыты ад Amnesty International, бо праз прэс-службу яны не праходзілі.

Яна паабяцала сама азнаёміцца з прэс-рэлізам праваабарончай арганізацыі Amnesty International, зьвязацца з кіраўніцтвам. А праз паўгадзіны агучыла адказ кіраўніцтва, што камэнтароў ня будзе.

У кампаніі velcom Радыё Свабода адказалі, што ўсе пытаньні дасылаюцца ў пісьмовым выглядзе, і калі кампанія палічыць неабходным, адкажа. Наўпрост па тэлефоне зьвязацца з кіраўніцтвам і нават прэсавай службай немагчыма.

У кампаніі life:) таксама параілі Радыё Свабода зьвярнуцца з афіцыйным запытам у пісьмовым выглядзе, і калі мабільны апэратар палічыць патрэбным, то дасьць адказ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG