Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціну Быкаву пахаваюць 5 ліпеня на Вушаччыне


Валянціна Быкава
Валянціна Быкава

Валянціну Быкаву пахаваюць на могілках у вёсцы Ваўчо Ўшацкага раёну.

Паводле сваякоў, пахаваньне адбудзецца па 12-й гадзіне.

Гэта была воля Валянціны Ўладзімераўны, каб яе пахавалі на могілках у Ваўчы, побач з мужам.

Разьвітаньне пройдзе ў яе роднай хаце ў вёсцы Ваўчо.

Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця Валянціна Быкава, сястра славутага літаратара Васіля Быкава, найбліжэйшая сваячка і захавальніца ягонай памяці.

27 траўня на Валянціну Быкаву невядомым зламысьнікам быў учынены напад. У шпіталі ў спадарыні Валянціны дыягнаставалі пералом запясьця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў зь левага боку. Потым да гэтага дадалася посттраўматычная пнэўманія.

Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG