Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі ў Турэччыне: Анкара павінна заплаціць за зьбіты Су-24


Турэччына павінна выплаціць Расеі кампэнсацыю за зьбіты Су-24 і пакараць вінаватых у гібелі лётчыка для паўнавартаснага аднаўленьня стасункаў з Крамлём. З такой заявай выступіў амбасадар Расеі ў Турэччыне Андрэй Карлаў.

Памочнік расейскага прэзыдэнта Юры Ўшакоў таксама паведаміў, што Анкара і Масква абмяркуюць магчымасьць кампэнсацыі за бамбавік, адзначыўшы, што ў Крамлі ня ведаюць, да якіх вынікаў прывядуць гэтыя перамовы.

Раней прэм’ер-міністар Турэччыны Біналі Ілдырым заявіў, што Анкара ня мае намеру выплачваць кампэнсацыю за зьбіты Су-24. Перад гэтым турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган накіраваў Уладзімеру Пуціну дакумэнт, у якім прынёс сям’і загіблага расейскага пілёта афіцыйныя прабачэньні.

Напярэдадні Пуцін і Эрдаган упершыню з лістапада мінулага году правялі тэлефонныя перамовы. Пасьля гэтага кіраўнік ураду Расеі даручыў паэтапна зьняць эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Турэччыны.

Расейскі бамбавік быў зьбіты ў турэцка-сырыйскай мяжы 24 лістапада летась. Загінуў адзін лётчык. Анкара сьцьвярджала, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору Турэччыны. Расея адпрэчвала гэтыя заявы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG