Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін і Эрдаган правялі першую зь лістапада тэлефонную размову


Паводле СМІ, прэзыдэнты Расеі і Турэччыны дамовіліся пра асабістую сустрэчу.

Прэзыдэнты Расеі і Турэччыны Ўладзімер Пуцін і Рэджэп Эрдаган сёньня пагаварылі па тэлефоне. Размова адбылася па ініцыятыве Масквы і доўжыўся каля 45 хвілінаў. Яна была «вельмі прадуктыўнай і пазытыўнай», перадае Reuters са спасылкай на крыніцы з асяродзьдзя турэцкага прэзыдэнта.

У паведамленьні канцылярыі прэзыдэнта Турэччыны, якое цытуе Reuters, гаворыцца, што Пуцін і Эрдаган дамовіліся пра асабістую сустрэчу. Абодва лідэры выказалі рашучасьць «аднавіць двухбаковыя адносіны і змагацца з тэрарызмам», — гаворыцца ў паведамленьні.

Гэта была першая размова двух лідэраў з лістапада мінулага году, калі турэцкія ВПС зьбілі расейскі бамбавік СУ-24.

Крэмль пакуль не камэнтуе праведзеную размову. Напярэдадні прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін вырашыў патэлефанаваць турэцкаму прэзыдэнту пасьля атрыманьня ў панядзелак пасланьня Эрдагана, у якім той выказаў спачуваньні ў сувязі з гібельлю расейскага лётчыка, чый самалёт быў зьбіты турэцкімі зьнішчальнікамі. Пазьней Эрдаган заявіў, што ён разьлічвае на хуткую нармалізацыю адносін з Расеяй.

Неўзабаве пасьля інцыдэнту з расійскім СУ-24 Крэмль увёў санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны. Умовамі для іх скасаваньня Пуцін называў прабачэньні з боку турэцкага кіраўніцтва, пакрыцьцё шкоды і пакараньне вінаватых. Учора Турэччына заявіла, што ня мае намеру выплачваць Расеі кампэнсацыю за зьбіты бамбавік.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG