Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь абагнала ўсю Эўропу па росьце цэнаў на газ


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Што далей будзе з цэнамі на газ, залежыць ад вынікаў перамоваў Расеі і Беларусі: першая ня хоча даваць зьніжку, другая ня хоча плаціць шмат, таму пастаўкі могуць быць зьменшаныя.

З пачатку 2016 годe прыродны газ падаражэў для Беларусі ў нацыянальнай валюце больш, чым для ўсіх іншых: на 24,6%, гаворыцца ў дасьледаваньні расейскага «РИА Рейтинг», што ўваходзіць у кісялёўскую мэдыягрупу «Россия сегодня».

Цэны на газ вырасьлі ня толькі для Беларусі, але і для іншых краінаў, але беларускае падаражаньне на 24,6% абагнала ўсе астатнія. Так для Казахстану цэны на газ вырасьлі на 16,7%, для Ўкраіны — на 14,8%, для самой Расеі — на 8%. Для некаторых жа краінаў цэны зьнізіліся: для Эстоніі на 22,1%, для Баўгарыі на 19,2%, для Даніі на 13% і гэтак далей.

Як адзначае выданьне, у Эўропе ў 2015 годзе павялічыўся попыт на газ, але цэны пры гэтым зьніжаліся, бо прапанова расла хутчэй за попыт. Па зьвестках МВФ, Цана расейскага трубаправоднага газу на мяжы зь Нямеччынай зьнізілася на 30% за 2015 год.

Гібрыдная «вайна» Беларусі і Расеі — нафта-газавая

Пастаўкі расейскага газу ў Беларусь маюць быць скарочаныя, бо Беларусь, як сьцьвярджае расейскі бок, не заплаціла за ўжо пастаўлены газ больш за 200 млн даляраў. Расея ня бачыць падставаў, каб даць Беларусі зьніжку. Бакі працягваюць перамовы.

Пры гэтым сярэдняя цана 1000 м³ газу для насельніцтва Беларусі адна з самых нізкіх, згодна з дасьледаваньнем «РИА Рейтинг»: 108,8 даляраў ЗША. Ніжэй толькі для самой Расеі ($83,6) і Казахстану ($45,7). Для Італіі, Ліхтэнштэйну, Гішпаніі, Партугаліі і Швэцыі цэны вышэйшыя за $1000.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG