Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Яўгена Батуры міліцыя забрала «БЧБмабіль»


У Яўгена Батуры апісалі машыну, забралі ключы — маўляў, машына ва ўгоне. Іншых пратаколаў не складалі. З Маскоўскага РАУСа адпусцілі, паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку актывістка Дзіяна Серадзюк

Грамадзкі актывіст Яўген Батура без тлумачэньняў быў затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць галоўпаштамта, дзе адбывалася акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

На акцыю Батура прыехаў на аўтамабілі, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў Маскоўскі РАУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG