Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«БЧБмабіль» Яўгена Батуры аглядаюць, актывіста абяцаюць адпусьціць


Яўген Батура

Яўген Батура

Актывіст Яўген Батура знаходзіцца зараз у Маскоўскім РАУСе, але ў міліцыі кажуць, што яго хутка павінны адпусьціць.

Пра гэта паведаміла Свабодзе актывістка Дзіяна Серадзюк, якая прыехала да Маскоўскага РАУСа.

«Дзяжурны сказаў, што зараз аглядаюць яго машыну і хвілін праз 15-20 быццам бы адпусьцяць. Машыну правяралі на згон. Прычыны затрыманьня так і не патлумачылі», — кажа яна.

Яўген Батура быў затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць галоўпаштамта, дзе адбывалася акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

На акцыю Батура прыехаў на аўтамабілі, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і адвезьлі ў Маскоўскі РАУС.

XS
SM
MD
LG