Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яўгена Батуру затрымалі за «БЧБмабіль» на акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам


Яўген Батура каля свайго аўтамабіля

Яўген Батура каля свайго аўтамабіля

Актывіст Яўген Батура затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць Галоўпаштамта, дзе адбываецца акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

На акцыю Батура прыехаў на аўтамабіле, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, забралі правы кіроўцы і пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Зараз Яўгена Батура вязуць у Маскоўскі РАУС.

Прычыны затрыманьня актывісту не патлумачылі.

XS
SM
MD
LG