Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Ташкенце


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 23-24 чэрвеня зробіць рабочы візыт ва Узбэкістан для ўдзелу ў пасяджэньні Савету кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Заплянаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Лукашэнкі зь лідэрамі замежных краін. У прыватнасьці, гаворка раней ішла аб сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Вядома таксама, што ў Ташкент ужо прыбыў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, саміт у Ташкенце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка.

У цяперашні час чальцамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва зьяўляюцца Казахстан, Кітай, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан. Шэсьць краін маюць статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС: Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG