Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва прапануе спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы да правядзеньня стрэс-тэстаў


21 — 22 чэрвеня ў Вільні прайшлі беларуска-літоўскія экспэртныя кансультацыі па пытаньнях будаўніцтва Беларускай АЭС. Літва прапануе Рэспубліцы Беларусь спыніць будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы да таго часу, пакуль ня будуць праведзеныя стрэс-тэсты і іншыя дасьледчыя працы Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ), заявіў дырэктар дэпартамэнту Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Літвы Віталіюс Аўгліс. Пра гэта паведамляе Delfi.

«Мы папрасілі, каб беларускі бок мог даць дадатковую інфармацыю — дадатак да дакумэнтацыі аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяродзьдзе. Мы таксама папрасілі як мага хутчэй правесьці місію МАГАТЭ па ацэнцы пляцовак, як мага хутчэй правесьці стрэс-тэсты па зразумелай мэтадалёгіі, больш празрыстасьці, каб беларускія калегі запрасілі літоўскіх экспэртаў для ўдзелу ў місіі МАГАТЭ і стрэс-тэстах».

Пакуль літоўскі бок не атрымаў ніякага сур’ёзнага адказу ад беларускіх уладаў. Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства навакольнага асяродзьдзя Літвы Віталіюса Аўгліса, падчас двухдзённых кансультацыяў удалося абмеркаваць працэдуры правядзеньня ацэнкі ўплыву АЭС на навакольнае асяродзьдзе, пытаньні выбару альтэрнатываў будаўнічых пляцовак і інфармацыйную адкрытасьць. Паводле яго слоў, прадстаўнікі Беларусі падалі нямала інфармацыі, якая не адпавядае атрыманай раней, паколькі станцыю пачалі будаваць адначасова з працэсам правядзеньня ацэнкі ўплыву на навакольнае асяродзьдзе і праектаваньнем. Прадстаўнікі Літвы і Беларусі абмяркоўвалі рознагалосьсі пасьля таго, як Камітэт па рэалізацыі канвэнцыі Эспоо прапанаваў дзяржавам да канца ліпеня паведаміць, як ідзе справа па ўзгадненьні пазыцыяў па Астравецкай АЭС.

XS
SM
MD
LG