Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы падазрае, што на Астравецкай АЭС адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы мяркуе, што на будаўніцтве Астравецкай АЭС на мінулым тыдні адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт.

Міністэрства замежных справаў Літвы мае намер папрасіць у Беларусі тлумачэньняў з нагоды магчымага новага інцыдэнту на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.

«Перш за ўсё, мы, бліжэйшым часам, відавочна, накіруем чарговую ноту з просьбай даць тлумачэньні або абвергнуць інфармацыю пра здарэньне», — цытуе рэсурс DELFI кіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса.

Паведамляецца, што сёньня прэсавы сакратар Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы Вітаўтас Макаўскас пацьвердзіў, што дэпартамэнт правярае інфармацыю адносна таго, што на мінулым тыдні на пляцоўцы будаўніцтва АЭС у Астраўцы адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт.

Міністар Лінкявічюс адзначыў, што гэтыя навіны «зноў дэманструюць правамернасьць пазыцыі Літвы, што мы патрабуем незалежных назіральнікаў на будаўніцтве, каб будаўніцтва адпавядала міжнародным стандартам». Міністар сказаў таксама, што «мы не атрымліваем інфармацыі і не атрымліваем яе па істотных пытаньнях, і мы сапраўды ня можам сьцьвярджаць, што яна (станцыя) бясьпечная. Не павінна быць у гэтым ніякіх сумневаў, і я лічу, што ў гэтым павінны быць зацікаўлены тыя, хто яе правярае, каб працэс ішоў зладжана і належным чынам».

Міністар навакольнага асяродзьдзя Літвы Кястуціс Трачокас заявіў, што таксама чуў пра магчымы інцыдэнт і што ён «больш сур’ёзны», чым той, што быў раней.

У пачатку траўня намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі пацьвердзіў, што ў пачатку красавіка на электрастанцыі меў месца інцыдэнт, хоць спачатку беларускі бок гэта адмаўляў. 8 красавіка абрынулася апорная канструкцыя будучага будынку ядзернага нагляду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG