Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікаў кітайскага банку публічна адлупцавалі за дрэнныя паказчыкі. Відэа


Кіраўніцтва банку наняло матывацыйнага трэнэра, які павінен быў падвысіць эфэктыўнасьць працы пэрсаналу, і той вырашыў зьвярнуцца да фізычных пакараньняў і абразаньня валасоў.

У кітайскім сэгмэнце інтэрнэту зьявілася відэа трэнінгу супрацоўнікаў банку Shanxi Rural Credit Cooperatives, які прайшоў 18 чэрвеня. На відэа людзі, якія праводзяць трэнінг, выклікаюць на сцэну некалькіх супрацоўнікаў і публічна іх б’юць за дрэнныя вынікі.


Пакараныя былі восем чалавек, зь іх — чатыры жанчыны. На запісы, зробленым на мабільны тэлефон, мужчына з мікрафонам пытаецца ў супрацоўнікаў у жоўтай форме: чаму яны занялі апошнія месцы на трэнінгу і прымушае іх прамаўляць фразу: «Таму што я недастаткова стараўся», а пасьля б’е іх чымсьці падобным на дубец. Некалькі чалавек пры пакараньні дастаткова гучна ўскрыквалі.

Паводле China Daily, чалавека з дубцом завуць Цзян Ян, ён прадстаўляе Шанхайскую «Акадэмію лідэрства» Хонгфенг (Hongfeng Leadership Academy). Акрамя таго, што ён адлупцаваў некалькіх супрацоўнікаў банка, ён на тым жа трэнінгу абрэзаў «недастаткова матываваным» работнікам валасы. Газэта сьцьвярджае, што мэнэджэры банку, якія адказвалі за наём матывацыйнага трэнэра, ужо адхіленыя ад працы, а трэнэра прымусілі прынесьці публічныя прабачэньні супрацоўнікам банку. Таксама пасьля скандалу ў інтэрнэце кампанія прапанавала работнікам грашовую кампэнсацыю.

Сам Цзян Ян сьцьвярджае, што цялесныя пакараньні — адзін з найбольш эфэктыўных спосабаў падвысіць сьвядомасьць работнікаў, але прызнае, што ягоныя мэтады навучаньня прымальныя не для ўсіх.

XS
SM
MD
LG