Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі пачалі выдаваць крэдыты пад заклад інтымных фота


Ілюстрацыйны здымак. Фота: Aly Song, Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Aly Song, Reuters

Кітайскія анлайн-крэдыторы пачалі выдаваць пазыкі пад пагрозай публікацыі інтымных фота ў выпадку нясплаты, паведамляе кітайская Southern Metropolis Daily, прыводзячы шматлікія сьведчаньні перапісак крэдытораў і пазычальнікаў. Кітайскае выданьне Legal Daily жа сьцьвярджае, што здымкі пазычальнікаў прадаюцца, нават калі тыя вярнулі грошы.

Пра крэдыты дамаўляюцца праз папулярныя ў Кітаі мэсэнджэры QQ і Wechat. Звычайна студэнтак просяць прыслаць фота, дзе яны голымі паказваюць пашпарт. За гэта выдаецца кароткачасовы крэдыт на 500-5000 юаняў (каля $76-760) пад стаўку ў 30% на тыдзень. Пры гэтым стаўкі па асабістых крэдытах у Кітаі абмежаваныя законам у 24% гадавых. У выпадку нясплаты фота пагражаюць адаслаць бацькам альбо апублікаваць анлайн.

Як адзначае Quartz, кітайскім студэнтам цяжка здабыць крэдыты на навучаньне альбо на пачатак бізнэсу праз абмежаваную падтрымку дзяржавы, што прыводзіць у тым ліку да надзвычай высокіх ставак па анлайн-пазыках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG