Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у Воршы Макаева і Абрамовіча адпусьцілі з пратаколамі


Напярэдадні Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч праводзілі акцыю на рынку ў Баранавічах

Напярэдадні Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч праводзілі акцыю на рынку ў Баранавічах

У Воршы сёньня былі затрыманыя лідэры прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч, якія праводзілі збор подпісаў на мясцовым рынку за адмену прэзыдэнцкага ўказу 222. Як паведаміў Свабодзе Алесь Макаеў, на рынку мелася адбыцца сустрэча з прадпрымальнікамі.

Аднак на месца прыбылі міліцыянты і сілавікі ў цывільным зь відэакамэрамі, а таксама мясцовыя чыноўнікі. Гандляры спалохаліся і разышліся. Падчас размовы з прадпрымальнікамі на іх працоўны месцах, у Алеся Макаева адабраў сумку міліцэйскі чыноўнік.

Макаева і Абрамовіча даставілі ў мясцовы аддзел міліцыі, нібыта для разьбіральніцтва. У выніку на іх склалі пратакол аб паўторным парушэньні парадку правядзеньня масавых акцый.

21 траўня ў Жодзіне Абрамовіч і Макаеў ужо затрымліваліся за правядзеньне такой жа акцыі. Тады Тады іх аштрафавалі — Макаева на 10,5, а Абрамовіча на 8,5 мільёнаў рублёў.

XS
SM
MD
LG