Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі Кастусёву: «Адсочваць разавыя перавозкі наркатычных рэчываў немагчыма»


Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў
Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Міністэрства замежных спраў Расеі палічыла некарэктнай заяву намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва «пра адсутнасьць поўнага кантролю» за незаконным трафікам наркатычных рэчываў на расейска-беларускай мяжы. Разам з тым расейскае ведамства прызнала, што разавыя пастаўкі наркотыкаў могуць быць.

Рыгор Кастусёў настойваў, што такі кантроль мусіць быць узмоцнены, бо наркотыкі і зброя, на ягоную думку, амаль безь перашкодаў трапляюць у Беларусь праз «адкрытасьць мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй».

«Відавочна, што пры адсутнасьці на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы памежнага кантролю адсочваць магчымыя разавыя перавозкі грамадзянамі рэчываў нашмат складаней, чым на яго вонкавых межах», — адзначаецца ў адказе на ліст беларускага палітыка з другога дэпартамэнту краінаў СНД расейскага МЗС.

«Я атрымаў пацьверджаньне, што на мяжы Беларусі з Расеяй няма ніякага кантролю за перасоўваньнем наркатычных рэчываў. Гэта чытаецца ў адказе зь ведамства Лаўрова, — камэнтуе ліст з МЗС Расеі Рыгор Кастусёў. — Гаворку на тэму ўзмацненьня кантролю на мяжы з Расеяй мы будзем працягваць і будзем дамагацца, каб улады прыслухаліся да нашых перасьцярогаў. Наркотыкі і „спайсы“ трапляюць у Беларусь, і ад іх гіне наша моладзь».

Раней Рыгор Кастусёў атрымаў адказ з Галоўнага ўпраўленьне наркакантролю і процідзеяньня гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Беларусі. Яно таксама адпісала палітыку, што ня бачыць неабходнасьці ва ўзмацненьні кантролю на беларуска-расейскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG