Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Актэбэ ў ходзе спэцапэрацыі забітыя 5 падазраваных у тэрарызме


У казахстанскім горадзе Актэбэ ў ходзе спэцапэрацыі забітыя пяцёра падазраваных у тэрарызме. Пра гэта паведамляе прэс-служба Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану.

Чацьвёра падазраваных былі забітыя ў кватэры жылога дома пасьля таго, як адмовіліся здацца і адкрылі агонь. Іх меркаванага супольніка забілі ў іншым раёне гораду пры спробе абстраляць патрульны экіпаж паліцыі. Двое супрацоўнікаў спэцслужбаў атрымалі лёгкія раненьні, ахвяраў і пацярпелых сярод мірнага насельніцтва няма, гаворыцца ў паведамленьні КНБ.

У нядзелю ў Актэбэ група невядомых, якіх улады лічаць прыхільнікамі «нетрадыцыйных рэлігійных плыняў» зьдзейсьніла ўзброены напад на дзьве крамы зброі і вайсковую частку. Ўлады кваліфікавалі напад як тэракт.

Паводле апошніх дадзеных, нападнікі забілі шэсьць чалавек і паранілі 38.

У горадзе быў аб’яўлены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі, у выніку якой, па заяве МУС Казахстана, 13 меркаваных удзельнікаў нападу былі забітыя, некалькі падазраваных затрыманыя, яшчэ, як найменей, восем чалавек аб’яўлены ў вышук. Вядома, што ім ад 25 да 32 гадоў, усе яны — ураджэнцы Казахстану.

У Камітэце нацыянальнай бясьпекі Казахстану абвясьцілі аб прадухіленьні спробы дзяржаўнага перавароту, які, па сьцьвярджэньні КНБ, узначальваў вядомы ў краіне прадпрымальнік Тохтар Туляшоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG