Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: Войскі ў Клінцах — гэта прэвэнтыўныя захады супраць Украіны


Аляксандр Сурыкаў

Аляксандр Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску патлумачыў, чаму каля мяжы зь Беларусьсю ў Бранскай вобласьці знаходзіцца мотастралковая брыгада Ўзброеных сілаў Расеі з Уралу.

Ён заявіў, што разьмяшчэньне ў Клінцах расейскіх войскаў накіравана ня супраць Беларусі, а супраць Украіны — у якасьці прэвэнтыўнай меры:

«Што тычыцца Клінцоў, то прычым тут Беларусь? Я так разумею, што ў нас не атрымліваецца зь менскімі дамоўленасьцямі, ва Ўкраіне радыкалізм зноў пачынае ўздымацца — акрамя правага сэктара фармуюцца новыя сілы, зьверхправыя, больш радыкальныя.

Ва Ўкраіне пачынае перамагаць кропка вайны. А мы як бы ня вельмі хочам, каб яна перамагла. Калі пераможа, то яна магчыма і на мяжы з Расеяй. Таму гэта прэвэнтыўная рэч. Ня бачу нічога радыкальнага ў гэтым», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG