Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 траўня 2016: Прэзэнтацыі кнігаў Сільновай і Аркуша; конкурс «Міс Маладэчна»


«Міс Беларусь-2004» Вольга Антропова і «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкава
«Міс Беларусь-2004» Вольга Антропова і «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкава

Афіша:

У прасторы «Кніжная шафа» (Мінск, ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9) паэтка і перакладчыца Людка Сільнова прэзэнтуе сваю новую кнігу вершаў «Мілаград». У прэзэнтацыі возьме ўдзел Алесь Камоцкі. Пачатак а 19.00.

У кнігарні «Галіяфы» адбудзецца прэзэнтацыя новага раману Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі». У прэзэнтацыі возмуць удзел: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Вольга Акуліч, Уладзіслаў Ахроменка, Валер Булгакаў, Пятро Васючэнка, Віталь Воранаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Максім Клімковіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Сяргей Тарасаў. Пачатак а 19.00.

У Палацы культуры ў Маладэчне адбудзецца конкурс жаночай прыгажосьці «Міс Маладэчна 2016». Пачатак а 21.00.

Ёсьць нагода:

Грузія адзначае Дзень незалежнасьці.​

У гісторыі:

1909 — нарадзіўся Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.

1926 — нарадзіўся Ілья Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

1926 — пачатак дзейнасьці літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Асацыяцыя зьяўляецца грамадзкім навуковым і культурна-асьветніцкім аб’яднаньнем, якое яднае дасьледчыкаў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук, выкладчыкаў, дзеячоў культуры і асьветы, перакладчыкаў розных краін сьвету, якія дасьледуюць культурна-гістарычную спадчыну і сучаснае разьвіцьцё беларускага народу, іншых народаў Беларусі, спрыяюць пашырэньню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Ізраілем.


У памяці:

1339 — памерла Альдона, польская каралева, жонка караля Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна.

1879 — памёр Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.

1976 — памёр Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 — памёр Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.

1994 — памёр Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.

2008 — памёр Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.

Цытата:

«Я магу прысьвяціць жыцьцё працы, навуцы, узбагачэньню, чаму заўгодна іншаму, але чалавекам застаюся, толькі выбіраючы адну магчымасьць альбо іншую. Па гэтай прычыне, ня маючы магчымасьці пазьбегнуць выбару, чалавек на нешта рашаецца і абавязкова расьсейваецца ў несапраўднай экзыстэнцыі».

Марцін Хайдэгер

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG