Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьняволены раварыст Дзьмітры Паліенка сустрэне 22-гі дзень народзінаў за кратамі


26 траўня Дзьмітрыю Паліенку спаўняецца 22 гады. Свой дзень народзінаў ён будзе адзначаць у турме на Валадарскай. Праваабаронцы зьбіраюцца ў гэты дзень паслаць вязьню паштоўкі.

Дзьмітры Паліенка быў затрыманы на акцыі раварыстаў «Крытычная маса» 29 красавіка ў Менску, яму выставілі абвінавачаньне ў супраціве міліцыянтам. Дзьмітрыю пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

29 красавіка ў акцыі бралі ўдзел некалькі дзясяткаў раварыстаў. Каля стэлы на праспэкце Пераможцаў акцыя была спыненая супрацоўнікамі ДАІ, некалькі раварыстаў былі затрыманыя, на двух зь іх, Дзьмітрыя Паліенку і Станіслава Канавалава, завялі справы аб супраціве міліцыі. Станіслава Канавалава зь міліцыі адпусьцілі 30 красавіка пад падпіску, Дзьмітрыя Паліенку зьмясьцілі ў ізалятар. Паводле ягонага бацькі, Дзьмітры не чыніў супраціву, але спрабаваў заступіцца за аднаго з раварыстаў, якога зьбіваў міліцыянт. Супрацоўнік міліцыі потым заявіў, што ў яго была парваная куртка.

Праваабаронцы нагадваюць адрас, дзе сядзіць Дзьмітры: вул.Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, г.Менск

XS
SM
MD
LG