Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параненую настаўніцу дапыталі: удары былі нанесеныя звычайным нажом


Менская гімназія №74

Менская гімназія №74

Працягваецца расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да гімназіста, яккі нанёс некалькі нажавых раненьняў настаўніцы, паведаміў у прэс-сакратар Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч.

«Напярэдадні ўвечары сьледчыя змаглі дапытаць пацярпелую, стан якой у дадзены момант ацэньваецца як стабільна цяжкі. Пэдагог патлумачыла, што 23 траўня ў раёне 8:30 у навучальны кляс, папярэдне зачыніўшы за сабой дзьверы, зайшоў навучэнец 9 кляса гімназіі. Падлетак падышоў да яе, нанёс некалькі ўдараў нажом у вобласьць шыі, пасьля чаго выйшаў з аўдыторыі.

Сьледзтвам у мэтах усебаковага і поўнага высьвятленьня ўсіх абставінаў па крымінальнай справе ў дачыненьні да падлетка прызначаная комплексная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза».

А ў Палаце прадстаўнікоў інцыдэнт, які здарыўся ў 74-й гімназіі, пракамэнтаваў журналістам міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч. Спачатку ён адзначыў, што існуе ўсясьветная практыка рэагаваньня на падобныя інцыдэнты: унутраная ахова школы, забесьпячэньне бясьпекі настаўнікам. У Беларусі такой сыстэмы няма. Але гэты выпадак не зусім тыповы для краіны. Цяпер, калі створаны прэцэдэнт, будуць прадумвацца пэўныя захады бясьпекі.

Міністар Ігар Шуневіч паведаміў, што ў вучня быў звычайны нож:

«Ручка, лязо востра заточанае. Я ж кажу, ручка, лязо, нож з гэтага складаецца. Што там за нож быў? Ну, нож быў у дзіцяці. Вы хочаце маляўніча? Мачэтэ ці нешта ў гэтым родзе? Не, такога няма».

Генэрал міліцыі Ігар Шуневіч дадаў, што разам зь міністрам адукацыі яны будуць абмяркоўваць, якія меры бясьпекі неабходна прыняць. І дадаў, што гэта больш сацыяльна-пэдагагічная праблема, а не міліцэйская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG