Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: Ганчароў у нас ішоў пад нумарам адзін у сьпісе на затрыманьне


Станіслаў Ганчароў

Станіслаў Ганчароў

«Фашыствуючы нягоднік, адмарозак, злосны хуліган» — так у матэрыяле прэзыдэнцкай газэты «Советская Белоруссия» быў ахарактарызаваны 20-гадовы баец «Азова» Станіслаў Ганчароў, які быў затрыманы ў Віцебску.

Як паведамляе выданьне, Ганчарова вылічылі апэратыўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС. Ён быў затрыманы пры падтрымцы віцебскіх амапаўцаў.

«Ганчароў у нас ішоў пад нумарам адзін у сьпісе тых баевікоў, якія падлягаюць затрыманьню ў выпадку вяртаньня ў Беларусь, — цытуе „СБ“ апэратыўнікаў ГУБАЗіК. — Міжнародная сыстэма апавяшчэньня аб зьяўленьні такіх асобаў на мяжы спрацавала выразна, у тым ліку пры садзейнічаньні ўкраінскага боку. Справа ў тым, што перасоўваньне падобных нягоднікаў знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў. Ні адной нармальнай краіне нявыгадна, каб адмарожаныя баевікі знаходзіліся на волі, несьлі пагрозу, прыяжджаючы дадому са зброяй, скалечанай псыхікай, злачыннымі намерамі».

Супрацоўнікі ГУБАЗіК таксама паведамілі газэце, што яны будуць настойваць і на ўжываньні супраць Ганчарова артыкула 130 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальнае пакараньне за распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці або розьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG