Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі будуць зьбіраць 50 тысяч подпісаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Лідэры прадпрымальніцкага руху Беларусі ў панядзелак, 11 красавіка, мяркуюць даць старт кампаніі па зборы 50.000 подпісаў за адмену прэзыдэнцкіх указаў № 222 і № 48.

Кампанія распачынаецца ў рамках дзеяньня Камітэту выратаваньня прадпрымальніцтва. Ён быў створаны на пачатку 2016 году на хвалі пратэстаў індывідуальных прадпрымальнікаў.

Указ № 222 «Аб рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці і рэалізацыі тавараў прадпрымальнікамі і іншымі фізычнымі асобамі» быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 16 траўня 2014 году, а ўказ № 48 «Аб мерах па забесьпячэньні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за забесьпячэньнем патрабаваньняў тэхнічных рэглямэнтаў» — 9 лютага 2015 году.

XS
SM
MD
LG