Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Макей заявіў, што пытаньне наконт расейскай авіябазы ў Беларусі закрыта. Пакуль


Уладзімер Макей, архіўнае фота

Уладзімер Макей, архіўнае фота

Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што зараз няма сэнсу абямяркоўваць пытаньне размяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

«Калі паўстане неабходнасьць, у любым выпадку можна вярнуцца да гэтага пытаньня, але на гэтым этапе нам здаецца, што няма сэнсу гаварыць па пытаньні размяшчэньня расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі. Пакуль пытаньне на дадзеным этапе закрыта. Але гэта не азначае, што да яго нельга будзе вярнуцца ў выпадку, калі адпаведныя акалічнасьці зьменяцца, і мы вымушаны будзем прымаць нейкія адэкватныя меры рэагаваньня», — падкрэсліў Макей, паведамляе «Наша Ніва».

Кіраўнік МЗС падкрэсьліў таксама, што ніякіх супярэчнасьцяў паміж Беларусьсю і Расеяй у зьнешнепалітычным кірунку няма.

XS
SM
MD
LG