Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: «Франдэса» праз афшор вывела зь Беларусі каля 45 млн даляраў


Generic -- dollars @shutterstock
Generic -- dollars @shutterstock

Бярозаўская кампанія «Франдэса», якая займаецца распрацоўкай і вытворчасьцю хімічных сродкаў абароны расьлін, вывела зь Беларусі праз афшор каля 45 млн даляраў.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

«Выкарыстоўваўся афшорны мэханізм фармаваньня кошту на імпартаваную сыравіну. З 2008 году гэта дазволіла неабгрунтавана вывесьці зь Беларусі і схаваць ад падаткаабкладаньня каля 45 млн даляраў. Па асобных найменьнях перавышэньне коштаў замежных вытворцаў складала да 200%», — распавёў Вакульчык.

У студзені 2016 году КДБ узбудзіў сем крымінальных спраў паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), а таксама паводле ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэксу (незаконнае прадпрымальніцтва) у дачыненьні да заснавальнікаў і службовых асоб «Франдэсы» і некаторых іншых суб’ектаў гаспадараньня, зьвязаных з кампаніяй.

«Праведзена больш за 80 ператрусаў. Канфіскавана фінансавая дакумэнтацыя, пячаткі і штампы падстаўных фірмаў, больш за 1,7 млн даляраў гатоўкай. Арыштавана маёмасьць фігурантаў крымінальных спраў на агульную суму каля 5 млн даляраў», — цытуе БелТА кіраўніка КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG