Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы сэнатар, уладальнік групы кампаніяў «Біякам» Андрэй Паўлоўскі памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта 15 сакавіка паведаміў журналістам старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

Бізнэсовец кампэнсаваў у кратным памеры прычыненую шкоду ў памеры 20 млн даляраў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасьці.

«Акт памілаваньня ўступіў у законную сілу», — цытуе tut.by Вакульчыка.

Паводле парталу, Паўлоўскага выпусьцілі, «каб ён кіраваў прадпрыемствам, запусьціў завод і шукаў грошы для пакрыцьця шкоды дзяржаве ў поўным памеры».

Былога сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу, заснавальніка гарадзенскай кампаніі «Біякам» Андрэя Паўлоўскага пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасьці і затрымалі ў канцы кастрычніка 2015 году. Паводле прэсавай службы КДБ, Андрэй Паўлоўскі схаваў больш за 8 мільёнаў даляраў падаткаў. Крымінальныя справы паводле артыкула аб ухіленьні ад сплаты падаткаў, зьвязаным з прычыненьнем шкоды ў асабліва буйным памеры, былі распачатыя супраць шасьці прадстаўнікоў кіраўніцтва «Біякама» і ўладальніка кампаніі. Затрыманых накіравалі ў сьледчы ізалятар КДБ, ім пагражала да сямі год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Пазьней стала вядома, што Паўлоўскаму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG