Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забойца 7 гадоў спрабуе сесьці ў турму ВІДЭА


У Саратаве забойца, які раскаяўся, 7 гадоў спрабуе сесьці ў турму замест чалавека, які адбывае пакараньне за яго.

Уладзімір Дзьмітрыеў паказвае сваю перапіску апошняга часу з судовымі і праваахоўнымі органамі. Усе адказы прыблізна аднаго зьместу: ваш удзел у злачынстве не пацьвердзіўся. Карэспандэнтка Свабоды Вольга Якаўлева паспрабавала разабрацца, што ж насамрэч адбылося?

У 2008 годзе Дзьмітрыеў выпіваў у гасьцях у свайго прыяцеля Сяргея Цімохіна і яго знаёмай Веры Галаевай. Цімохін пайшоў спаць, а госьці пачалі п’яную бойку, у выніку якой Уладзімір Дзьмітрыеў забіў жанчыну.


«Яна ўчыніла скандал. Кінулася на мяне з нажом. Спрабавала мне вока выкалаць нажом. Пачалася тузаніна. Я спрабаваў у яе нож адабраць, ну і ў ходзе тузаніны так атрымалася» — успамінае Ўладзімір Дзьмітрыеў.

У той момант ён спалохаўся і ўцёк, а Цімохін, прачнуўшыся, замест таго, каб выклікаць паліцыю, паспрабаваў схаваць сьляды злачынства.

Цімохіна затрымалі праз два тыдні і, паколькі ён быў адзіным падазраваным, сьледчыя органы, доўга ня думаючы, прызналі яго вінаватым — суд прысудзіў яго да 11 гадоў у калёніі строгага рэжыму.

Дзьмітрыеў, які зьявіўся праз паўгоду, стаў «косткай у горле саратаўскіх праваахоўных органаў». Ігар Сяргееў, пракурор, які зацьвердзіў абвінаваўчае заключэньне, наогул забыўся пра гэтую справу і ня хоча да яе вяртацца.

«Сьледчы камітэт правёў праверку, палічыў, што яго доказы не знайшлі пацьверджаньня. Пракуратура пагадзілася, пагадзіўся таксама суд. Усё, кропку паставілі. Я нават ня памятаю, што я там казаў. Калі чалавек хоча ў турму, то хай што-небудзь зьдзяйсьняе і ідзе ў турму, калі яму так падабаецца» — паведаміў па тэлефоне карэспандэнту РС пракурор Ігар Сяргееў.

Чаму сапраўдны забойца хоча сесьці ў турму і што перашкаджае сьледзтву вынесьці справядлівы прысуд — у відэарэпартажы РС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG