Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Трамп перамог на першасных партыйных выбарах яшчэ ў двух штатах


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Мільярдэр Дональд Трамп, які прэтэндуе на вылучэньне кандыдатам на пост прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі, атрымаў 8 сакавіка перамогу на першасных выбарах мінімум у двух з чатырох штатаў, дзе прайшлі партыйныя галасаваньні.

Трамп атрымаў каля 37% галасоў у Мічыгане, больш чым на 10% апярэдзіўшы сваіх бліжэйшых перасьледнікаў — сэнатара Тэда Круза і губэрнатара штата Агаё Джона Кейсіка. У Місісіпі за яго прагаласавала амаль 48% выбарцаў-рэспубліканцаў. Гэтыя перамогі пацьвердзілі статус Трампа як відавочнага лідэра ў барацьбе за намінацыю ад Рэспубліканскай партыі.

Між тым, на першасных выбарах у штаце Айдаха са значным адрывам лідзіруе сэнатар Тэд Круз. Вынікі выбараў у штаце Гаваі будуць вядомыя ў сераду.

На першасных прэзыдэнцкіх выбарах у Дэмакратычнай партыі нечаканую перамогу ў штаце Мічыган атрымаў Бэрні Сандэрс, які ненашмат апярэдзіў лідэра гонкі — былога дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан. Затое Клінтан атрымала значную перавагу ў штаце Місісіпі, дзе на яе баку выступілі больш за 80% выбарцаў-дэмакратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG