Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэр Блумбэрг адмовіўся ад прэзыдэнцкай гонкі, каб не дапамагаць Трампу


Майкл Блумбэрг, архіўнае фота
Майкл Блумбэрг, архіўнае фота

Адзін з самых багатых людзей сьвету перадумаў выстаўляцца незалежным кандыдатам у прэзыдэнты, бо наяўнасьць трэцяга кандыдата толькі дапаможа рэспубліканцам.

Восьмы ў сьпісе самых багатых людзей сьвету паводле Forbes, бізнэсовец, мэдыямагнат і былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумбэрг, абвясьціў, што ня будзе браць удзел у выбарах прэзыдэнта ЗША ў якасьці незалежнага кандыдата.

Пад загалоўкам «Рызыка, якую я не магу прыняць» Блумбэрг тлумачыць: удзел у выбарах моцнага незалежнага кандыдата можа прывесьці да таго, што ні кандыдат ад дэмакратаў, ні кандыдат-рэспубліканец не набяруць дастаткова галасоў выбаршчыкаў. У такім разе прэзыдэнта будзе абіраць Палата прадстаўнікоў у Кангрэсе, дзе цяпер большасьць мае Рэспубліканская партыя.

Кандыдат ад рэспубліканцаў яшчэ невядомы, але ў партыйных выбарах (праймэрыз і кокусах) лідэруе мільярдэр Дональд Трамп зь перамогамі ў 12 штатах. За ім зь перамогамі ў 6 штатах ідзе тэхаскі сэнатар Тэд Круз. Яшчэ ў двух штатах перамог флорыдзкі сэнатар Марка Рубіё.

«У амэрыканскай гісторыі абедзьве партыі былі схільныя вылучаць кандыдатаў у прэзыдэнты, якія заставаліся блізкімі да цэнтрызму, ішлі ад яго, — тлумачыць Блумбэрг. — Але гэтая традыцыя можа перарвацца. Экстрэмізм на маршы, і калі мы ня спынім яго, нашыя праблемы ў сябе дома і за мяжой будуць пагаршацца».

Блумбэрг піша, што асабіста знаёмы з Дональдам Трампам і заўсёды быў зь ім у сяброўскіх стасунках, але цяпер Трамп вядзе крайне дэмагагічную кампанію, карыстаючыся страхамі і забабонамі людзей, зьвяртаецца да найгоршых памкненьняў. Крузу можа бракаваць жорсткасьці рыторыкі Трампа, але ягоныя падыходы да іміграцыі ня менш радыкальныя, мяркуе Блумбэрг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG