Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША сэнатар Тэд Круз заявіў аб зрухах у выбарчай кампаніі


Першасныя выбары Рэспубліканскай партыі ЗША, якія прайшлі ў суботу, прынесьлі па дзьве перамогі мільярдэру Дональду Трампу і сэнатару ад штату Тэхас Тэду Крузу.

Круз перамог на праймэрыз у штатах Канзас і Мэн, назваўшы гэты вынік «праявай рэальнага зруху» ў выбарчай кампаніі. Трамп, які застаецца галоўным прэтэндэнтам на намінацыю кандыдата ў прэзыдэнты краіны ад рэспубліканцаў, выйграў у Луізіяне і Кентукі.

У дэмакратаў на суботніх праймэрыз былая першая лэдзі краіны і былы дзяржсакратар Хілары Клінтан атрымала перамогу ў штаце Луізіяна, яе галоўны супернік — сэнатар ад штату Вэрмонт Бэрні Сандэрс — паказаў лепшы вынік у штатах Нябраска і Канзас.

Праймэрыз і кокусы (партыйныя сходы) вызначаюць у кожным са штатаў колькасьць дэлегатаў, якія маюць намер падтрымаць на агульнанацыянальным партыйным зьезьдзе канкрэтнага ўдзельніка перадвыбарчай гонкі.

Афіцыйна дэмакраты і рэспубліканцы назавуць сваіх кандыдатаў у прэзыдэнты ў ліпені. Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 8 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG