Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Парашэнка сустрэўся з маці Надзеі Саўчанкі


Пятро Парашэнка і Марыя Саўчанка

Пятро Парашэнка і Марыя Саўчанка

Саўчанка адмаўляецца спыніць сухую галадоўку, пра пачатак якой яна абвясьціла ў чацьвер.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб намеры зрабіць усё магчымае для вызваленьня ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі, якую ў Расеі судзяць па абвінавачваньнях у датычнасьці да забойства двух супрацоўнікаў ВГТРК і незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы.

Парашэнка напісаў у Твітэры, што сустрэўся з маці Саўчанкі.

Раней стала вядома, што арыштаваную наведалі ў СІЗА ў Новачаркаску ўкраінскія консулы і адвакаты. Ім не ўдалося пераканаць яе спыніць сухую галадоўку, пра пачатак якой яна заявіла ў чацвер па заканчэньні судовага паседжаньня. У той дзень судзьдзя не дазволіў ёй выступіць з апошнім словам і паведаміў пра працяг слуханьняў 9 сакавіка.

Ваеннаслужачая ўсе абвінавачваньні абвяргае, сьцвярджаючы, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яна ўжо была захоплена ў палон сэпаратыстамі і пасьля перапраўлена ў Расею.

2 сакавіка ў судзе пракуроры заявілі, што патрабуюць прысудзіць Надзею Саўчанку да 23 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Надзея Саўчанка заявіла, што адмовіцца ад галадоўкі толькі ў выпадку вяртаньня ў Украіну «жывой ці мёртвай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG