Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі скароціць выдаткі на 160 мільярдаў рублёў


Ракетныя комплексы С-300 і С-400 на выставе ўзбраеньняў у падмаскоўным Жукоўскім
Ракетныя комплексы С-300 і С-400 на выставе ўзбраеньняў у падмаскоўным Жукоўскім

Асноўны аб’ём скарачэньняў прыпадзе на дзяржаўную абаронную замову. Выдаткаў на апэрацыю ў Сырыі скарачэньне не закране.

Міністэрства абароны Расеі плянуе скараціць на пяць адсоткаў ваенныя выдаткі ў сувязі з крызіснай сытуацыяй у эканоміцы. Зыходзячы з таго, што яны складаюць у бюджэце на 2016 год больш за тры трыльёны рублёў (або 4 працэнты ВУП), скарачэньне складзе амаль 160 млрд. Пра гэта піша газэта «Ведомости» са спасылкай на крыніцы.

Асноўны аб’ём скарачэньняў, каля 150 мільярдаў рублёў, прыпадзе на дзяржаўную абаронную замову. Будуць зрэзаныя выдаткі на шэраг дарагіх сыстэмаў у сфэры звычайных узбраеньняў для флёту і авіяцыі, у меншай ступені эканомія закране ўзбраеньне Сухапутных войскаў. А вось выдаткаў на грашовае ўтрыманьне асабістага складу і апэрацыю ў Сырыі скарачэньне не закране зусім, удакладніла крыніца.

Гэта ня першае скарачэньне бюджэту расейскага абароннага ведамства з пачатку эканамічнага крызісу ў Расеі. У 2015 годзе выдаткі былі зьменшаныя на 3,8 працэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG