Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак назваў Трампа «не хрысьціянінам» празь ягоныя погляды на міграцыю


Папа рымскі Францішак заявіў, што адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп, «не хрысьціянін» з-за яго поглядаў на іміграцыю.

Падчас пералёту ў Рым пасьля завяршэньня візыту ў Мэксыку Францішак пракамэнтаваў журналістам некаторыя выказваньні Трампа, у прыватнасьці, ягонае абяцаньне пабудаваць сьцяну паміж Злучанымі Штатамі і Мэксыкай, калі ён стане прэзыдэнтам.

«Чалавек, які думае толькі пра стварэньне перашкод, а не аб будаўніцтве мастоў, не зьяўляецца хрысьціянінам», — заявіў папа рымскі.

Адказваючы на выказваньні папы Францішка, Трамп назваў «дыскрэдытаваўшым сябе» рэлігійнага лідэра, які ставіць пад сумнеў веру чалавека.

Палітык таксама сказаў, што папа Францішак б захацеў бы бачыць прэзыдэнтам ЗША менавіта яго, Трампа, калі б экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» напала на Ватыкан.

XS
SM
MD
LG