Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дамовілася з Саудаўскай Арабіяй і Вэнэсуэлай замарозіць узровень здабычы нафты


Пакуль не дапамагло — цэны на нафту ня вырасьлі.

Расея і Саудаўская Арабія, два найбуйнейшыя здабыўцы нафты, дамовіліся замарозіць тэмпы здабычы на ўзроўні 11 студзеня 2016 году, паведамляе Bloomberg. Да пагадненьня далучыліся Вэнэсуэла і Катар.

Як заявіў кіраўнік нафтавага міністэрства Саудаўскай Арабіі Алі Аль-Наімі, гэты ўзровень здабычы будзе «адэкватным», бо ягоная краіна ўсё так жа хоча задаволіць попыт сваіх кліентаў. Прапанова па замарожваньні ўзроўняў здабычы будзе выкананая, калі да яе далучацца іншыя краіны, дадаў расейскі міністар энэргетыкі Аляксандар Новак, Масква ж разьлічвае на далучэньне да пагадненьня ўсіх краінаў OPEC.

Мэтай замарозкі ўзроўняў здабычы мае быць спыненьне падзеньня цэнаў на нафту і нафтапрадукты — на рынку нафты прапанова дагэтуль перавышае попыт. Але пасьля абвяшчэньня пра дамову цэны на нафту зьмяніліся нязначна: ад $34,5 за барэль нафты Brent падняліся да $35,4, затым спалі да $34,1.

Спасылаючыся на экспэртаў, расейскі Інтэрфакс выказвае меркаваньне, што ад дамоваў па замарозцы ўзроўняў здабычы і ад сустрэчы «нафтавых» міністраў чакалі большага.

Хоць гэта пазытыўны крок, я ня думаю, што гэта будзе мець вялікі ўплыў на балянс попыту і прапановы, бо мы ўсё роўна маем перанасычэньне паставак у студзені.

«Нават калі яны (Саудаўская Арабія, Расея, Вэнэсуэла і Катар. — РС) замарозяць вытворчасьць на ўзроўнях студзеня, усё яшчэ ёсьць глябальныя запасы рэсурсаў, якія робяць уплыў на цэны, — камэнтуе Reuters аналітык кампаніі Energy Aspects Домінік Гэйвуд. — Таму, хоць гэта пазытыўны крок, я ня думаю, што гэта будзе мець вялікі ўплыў на балянс попыту і прапановы, бо мы ўсё роўна маем перанасычэньне паставак у студзені».

«Гэтая аб’ява пра замарожваньне вытворчасьці — сярод краінаў, вытворчасьць якіх нават не расла апошнім часам, — тлумачыць Bloomberg кіраўнік дасьледаваньняў рынку сыравіны франкфурцкага Commerzbank Юджын Вайнбэрг. — Калі Іран і Ірак не далучацца да пагадненьня, яно будзе мала чаго вартае, і нават калі б далучыліся, застаецца пытаньне аб добрасумленнасьці».

«Некаторыя людзі лічаць, што Сырыя і іншыя завышалі паказьнікі вытворчасьці і экспарту, проста каб прыйсьці на сустрэчу OPEC і сказаць: о так, мы зьнізім тут і тут», — дадае CNBC стратэгічны аналітык фінансавага холдынгу UBS Уэйн Гордан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG