Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фондавыя рынкі ЗША і Эўропы ўпалі з-за цэнаў на нафту


Нью-Ёркская фондавая біржа, ілюстрацыйнае фота

Нью-Ёркская фондавая біржа, ілюстрацыйнае фота

У панядзелак фондавыя індэксы ў ЗША ўпалі на фоне занепакоенасьці інвэстараў з нагоды падзеньня цэнаў на нафту, запаволеньня эканамічнага росту Кітая і праблемаў у фінансавым сэктары.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Індэкс Dow зьнізіўся на 2 %, NASDAQ — на 1,9 %, а S&P 500 — на 1,8 %. Эўрапейскія рынкі таксама дэманстравалі нэгатыўную дынаміку: парыскі індэкс CAC-40 і франкфурцкі DAX апусьціліся на 3 %, а лёнданскі FTSE — амаль на 2,6 %.

Буйныя азіяцкія рынкі раней у панядзелак, наадварот, пайшлі ўверх. Японскі NIKKEI дадаў 1,1 %, а ганконскі Hang Seng — амаль 0,6 %.

XS
SM
MD
LG