Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Магутны сыгнал для нашых ворагаў»: Брытанія накіруе на Балтыку караблі для абароны ад Расеі


Міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан анансаваў даданьне пяці баявых караблёў з 530 вайскоўцамі да кантынгенту NATO ў Балтыйскім моры ўпершыню з 2010 году, перадае The Guardian.

Майкл Фэлан
Майкл Фэлан

«Павелічэньне кантынгенту NATO шле магутны сыгнал для нашых ворагаў, што мы гатовыя адказаць на любую пагрозу і абараніць нашых саюзьнікаў, — казаў Фэлан. — У 2016 годзе асаблівы акцэнт будзе на балтыйскім рэгіёне».

Брытанія ўжо мае баявыя самалёты ў Балтыйскім рэгіёне, рэгулярна высылае караблі на вучэньні. Папаўненьне войскаў у Балтыцы NATO апісвае як «больш сілавы падыход да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна» і як прадухіленьне інтэрвэнцыяў па ўкраінскім сцэнары.

Сьцьвярджаецца, што агульнае рашэньне па павелічэньні колькасьці войскаў NATO ў балтыйскім рэгіёне будзе прынятае на саміце ў Варшаве гэтым летам — гэтага патрабуюць Польшча, Баўгарыя, Румынія, Латвія, Літва і Эстонія, расцэньваючы дадатковыя войскі як стрымліваючы фактар для Расеі.

NATO мае пагадненьне з Расеяй пра неразьмяшчэньне войскаў пад яе межамі, але пагадненьне абыходзіцца праз вучэньні і ратацыю войскаў ва Ўсходняй Эўропе, піша The Guardian. У адказ на крытыку NATO за такія крокі як за правакацыю прадстаўнік ЗША ў NATO Даглас Лут заявіў, што «апошнім часам NATO яшчэ ні на каго не нападала».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG