Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі абяцае «выбіць» грошы з дармаедаў-неплацельцаў


Міністэрства юстыцыі Беларусі абяцае ўжываць меры прымусовага характару супраць «дармаедаў», якія не аплацяць абавязковы збор.

Як заявіў кіраўнік ведамства Алег Сьліжэўскі, хоць праца па згаданай групе плацельцаў — гэта прэрагатыва падатковых органаў, аднак калі збор ня будзе выплачаны ў добраахвотным парадку, санкцыі ў выглядзе пастановы могуць паступаць на рэагаваньне судовым выканаўцам.

Паводле чыноўніка, у выпадку ігнараваньня заканадаўства з боку «дармаедаў» да іх будуць ўжывацца меры прымусовага характару дзеля таго, каб спагнаць запазычанасьць.

Паведамленьні пра выплату збору падатковыя органы ўручаць выплатнікам да 1 кастрычніка 2016 году. Заплаціць яго трэба будзе да 15 лістапада.

Паводле прэзыдэнцкага дэкрэту, асобы, якія працавалі менш за 183 дні на год, павінны заплаціць збор у суме 20 базавых велічыняў. За нявыплату або няпоўную выплату «дармаедаў» будуць караць штрафам ад двух да чатырох базавых велічыняў або адміністрацыйным арыштам да 15 сутак.

Асобы, у дачыненьні да якіх будзе ўжытае адміністрацыйнае спагнаньне ў выглядзе арышту, цягам тэрміну пакараньня будуць прыцягвацца да грамадзка карысных работ без аплаты: напрыклад, прыбіраньне вуліц, могілак, збор камянёў на палях і г.д. Дармаедаў, якія падчас арышту будуць адмаўляцца ад грамадзка карысных работ, будуць караць дысцыплінарнымі спагнаньнямі: пазачарговае дзяжурства па прыбіраньні памяшканьняў, карцэр або ўтрыманьне ў адзіночнай камэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG