Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савудаўская Арабія разарвала дыпляматычныя адносіны з Іранам


Сьцягі Савудаўскай Арабіі і Ірана

Сьцягі Савудаўскай Арабіі і Ірана

Сьмяротнае пакараньне шыіцкага прапаведніка ў Савудаўскай Арабіі выклікала хвалю абурэньня ў Іране.

Савудаўская Арабія разарвала дыпляматычныя адносіны з Іранам пасьля рэзкіх заяў Тэгерана і нападу на савудаўскую амбасаду ў Іране. Напад адбыўся ў нядзелю, на наступны дзень пасьля пакараньня ў Савудаўскай Арабіі вядомага шыіцкага прапаведніка шэйха Намра ан-Німра і сарака шасьці прадстаўнікоў шыіцкай меншасьці. Усе асуджаныя да сьмерці былі абвінавачаныя ў датычнасьці да тэрарызму.

Міністар замежных спраў Савудаўскай Арабіі Адэль аль-Джубэйр заявіў, што прычынай разрыву адносін з Іранам стаў менавіта напад пагромшчыкаў на савудаўскую амбасаду Тэгеране. У заяве савудаўскага міністра абвешчана, што ўсе іранскія дыпляматы павінны пакінуць краіну цягам 48 гадзін.

XS
SM
MD
LG