Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Саўдаўскую Арабію не дапускаць эскаляцыі напружанасьці ў рэгіёне


У іранскай сталіцы Тэгеране натоўп пратэстоўцаў супраць пакараньня саўдаўскімі ўладамі вядомага шыіцкага прапаведніка Німра Бакр аль-Німра прарваўся на тэрыторыю амбасады Саудаўскай Арабіі. Мітынгоўцы кідалі ў будынак дыпмісіі камяні і «кактэйлі Молатава», у выніку чаго частка будынка загарэлася. Атрады паліцыі здолелі пацясьніць натоўп.

Узаемаадносіны Саудаўскай Арабіі з шыіцкімі краінамі рэзка абвастрыліся пасля пакараньня сьмерцю 47 чалавек, сярод якіх быў вядомы шыіцкі прапаведнік Німру ан-Німру.

Прапаведнік, якога часьцей за ўсё называлі проста Шэйх Німр, атрымаў шырокую вядомасьць пасьля 2011 года, калі падтрымаў масавыя антыўрадавыя выступы шыітаў, што складаюць 10-15% насельніцтва каралеўства. У 2012 годзе яго арыштавалі. На судзе ён не адмаўляў вылучаных супраць яго палітычных абвінавачваньняў, аднак падкрэсліваў, што ніколі не насіў зброі і не заклікаў да гвалту

Іран адразу ж асудзіў пакараньне сьмерцю 47 чалавек, назваўшы гэта бесчалавечным актам, а таксама абвінаваціў саудаўскія ўлады ў пагардзе правамі чалавека.

У нядзелю аятала Алі Хаменеі у сваім выступе падкрэсліў, што ан-Німр не заклікаў да ўзброенага джыхаду і стаў «бязьвінным пакутнікам» за свае рэлігійныя перакананні, перадае Reuters.

Сырыя ў нядзелю абвесьціла аб «бессаромнах паводзінах Ірана», назвала краіну спонсарам тэрарызму і абвінаваціла ў падрыве рэгіянальнай стабільнасьці.

У самой Саўдаўскай Арабіі пратэсты не былі шматлікімі, хоць у родны горад ан-Німру Эль-Катіф на дапамогу паліцыі былі накіраваныя некалькі браневікоў з салдатамі.

Дзярждэпартамэнт ЗША ў суботу выказаў шкадаваньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю Німра Бакр аль-Німра і заявіў, што ўрад Саўдаўскай Арабіі павінен паважаць і абараняць правы чалавека. Белы дом заклікаў Саўдаўскую Арабію і іншыя краіны рэгіёна зьдзейсьніць захады для недапушчэньня эскаляцыі нарпужанасьці паміж рэлігійнымі плынямі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG