Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі судзяць расейскага салдата, які прызнаўся ў масавым забойстве


Валерый Пермякоў у судзе

Валерый Пермякоў у судзе

У Армэніі пачаўся суд над расейскім вайскоўцам Валерыем Пермяковым, абвінавачаным у забойстве сямі чалавек у горадзе Гюмры.

Сваякі забітай сям’і Авецісян выказалі незадаволенасьць тым, што суд праходзіць на тэрыторыі расейскай ваеннай базы. Акрамя таго, сястра забітай Асмік Авецісян, Рыта Петрасян, зноў заявіла, што не верыць, што Валеры Пермякоў дзейнічаў у адзіночку.

У жніўні гарнізонны суд расейскай ваеннай базы ў Гюмры прысудзіў Пермякова да 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — за дэзэртырства, крадзеж зброі і яе незаконнае нашэньне. У Армэніі Пермякова судзяць па артыкуле «Масавае забойства».

Забойства сям’і Авецісян, у тым ліку двух малалетніх дзяцей, адбылося 12 студзеня гэтага года. Крымінальныя справы заведзеныя армянскім і расейскім бакамі. Валерый Пермякоў сваю віну прызнаў. У Гюмры і Ерэване адбыліся шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем, каб суд над расейскім вайскоўцам прайшоў у Армэніі.

XS
SM
MD
LG