Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенкам сьцвярджае, што Пермякоў быў здаровы


Аляксандр Лагіноўскі, начальнік аддзела ваеннага камісарыяту ў горадзе Балей, адкуль быў прызваны на тэрміновую ваенную службу Валерый Пермякоў, у тэлефоннай размове са Свабодай абверг інфармацыю, распаўсюджаную расейскімі СМІ, аб тым, што да прызыву ў войска Пермякоў праходзіў лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы з дыягназам алігафрэнія.

На пытаньне Свабоды, ці адпавядае распаўсюджаная інфармацыя рэальнасьці, Лагіноўскі адказаў: «Вядома, не адпавядае. Ён быў здаровы, і ўсе дакумэнты, зьвязаныя зь яго здароўем, у парадку ».

Ваенкам дадаў, што, як і ўсе маладыя людзі іх гораду, Пермякоў з 14 гадоў стаяў на ўліку ў ваенкамаце і прайшоў мэдагляд, і «калі б нешта было ня так», верагодна гэта было б выяўлена.

5 лютага расейскія СМІ пісалі, што падазраваны ў забойстве сям’і з сямі чалавек у армянскім Гюмры расейскі вайсковец Валерый Пермякоў да прызыву ў войска праходзіў лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы і ў яго была дыягнаставаная алігафрэнія, але, нягледзячы на гэта, ваенкамат горада Балей прызнаў яго прыдатным да вайсковай службы.

Таксама паведамлялася, што Ваенная пракуратура Расеі зьбіраецца прыцягнуць да адказнасьці як ваенкома Лагіноўскага, так і Яўгена Сацкова — камандзіра вайсковай часткі 21250, дзе да пераводу ў Гюмры служыў Пермякоў. Ваенкам падазраецца ў тым, што ён першапачаткова дапусьціў на службу прызыўніка, які меў псыхічныя адхіленьні, пры гэтым падмацаваўшы дакумэнты станоўчай характарыстыкай.

XS
SM
MD
LG