Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі сутыкненьні з паліцыяй з-за расейскага салдата (ВІДЭА)


Валерый Пермякоў
Валерый Пермякоў

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і шумавыя гранаты супраць сотняў дэманстрантаў, якія прыйшлі да расейскага консульства ў армянскім горадзе Гюмры ўвечары 15 студзеня.

Пратэстоўцы патрабавалі, каб армянскім праваахоўным органам перадалі расейскага вайскоўца Валерыя Пермякова, падазраванага ў забойстве армянскай сям’і і нанясеньні цяжкіх раненьняў шасьцімесячнаму дзіцяці.

Раней паведамлялася, што Пермякоў прызнаўся ў забойстве, але судзіць яго будуць у Расеі. Аднак 14 студзеня генэральны пракурор Армэніі Геворк Кастанян заявіў, што Пермякоў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці на тэрыторыі Армэніі.

Забойства адбылося ў панядзелак у адным з дамоў у Гюмры (былы Ленінакан), а ў ноч на аўторак Пермякова затрымалі армянскія памежнікі непадалёк ад мяжы з Турцыяй. Трагедыя выклікала ў Армэніі шок і новыя пытаньні адносна умоў знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў у гэтай краіне.

Пермякоў, якога пасьля затрыманьня перадалі камандаваньню 102-й расейскай вайсковай базы, што месьціцца каля Гюмры, расказаў, што ўцёк з часткі.

Паводле Пермякова, у дом сям’і Авецісян ён прабраўся, таму што яму захацелася піць. Там салдат спачатку застрэліў 51-гадовую гаспадыню дома, якая знайшла яго, а затым расстраляў сямейнікаў, якія спалі (справа адбывалася пад раніцу). Нібыта ён баяўся, што яго знойдуць, і пра яго уцёкі стане вядома камандаваньню. СМІ паведамляюць, што двухгадовая ўнучка гаспадароў была забітая штык-нажом. Выжыў толькі самы малодшы член сям’і — сямімесячны Сярожа Авецісян. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі з нажавымі раненьнямі, стан хлопчыка ацэньваецца як цяжкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG