Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Пуцін правядуць яшчэ адну сустрэчу


21 сьнежня ў Маскве падчас самітаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і Эўразійскага эканамічнага савету кіраўнікі Беларусі і Расеі правядуць яшчэ адну двухбаковую сустрэчу.

Гэта будзе ўжо другая цягам тыдня сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна. 15 сьнежня ў Маскве яны ўжо правялі перамовы. Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, пытаньне разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі не абмяркоўвалася.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, у саміце АДКБ прымуць удзел прэзыдэнты Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кіргізстана, Расеі і Таджыкістана. У саміце ЭАЭС возьмуць удзел кіраўнікі Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кіргізстана і Расеі.

Адзначаецца таксама, што па традыцыі ў рамках самітаў Пуцін правядзе двухбаковыя сустрэчы са сваімі калегамі.

XS
SM
MD
LG