Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Нам нельга выпускаць сытуацыю з Украінай


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Нам нельга выпускаць сытуацыю з Украінай», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас нарады па пытаньнях дзейнасьці сілавога блёку.

Паводле Лукашэнкі, тое, што МУС затрымлівае на вакзале незразумелых людзей, сьведчць, што расслабляцца ні ў якім разе нельга.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што кіраўнік памежнага камітэту праінфармуе пра дзеяньні па ўмацаваньні паўднёвай мяжы.

«Больш за тое, я хачу вас проста папярэдзіць: з 1 студзеня пачынае дзейнічаць пагадненьне Ўкраіны з ЭЗ. Натуральна, гэта пагадненьне напружвае ня толькі Расею, хоць заклапочанасьці выказваліся і раней, больш за год таму. На праведзенай сустрэчы прэзыдэнт Расеі зьвяртаў увагу на ўступленьне ў сілу гэтага пагадненьня, якое прывядзе да пэўных рызыкаў для Расеі і для нас, у тым ліку Казахстана. Таму нам трэба быць гатовымі абмяркоўваць у гэтым пляне дадзеныя пытаньні — нам траім у ЭАЭС плюс Армэнія і Кіргізстан, і з Украінай нейкім чынам папярэдне абмяркоўваць гэтыя праблемы. Таму што само не рассмокчацца», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Ён адзначыў, што ў Беларусі хапае і сваіх праблем у эканоміцы, але калі яшчэ хлынуць тавары з Эўрапейскага Зьвязу, якія будуць увозіцца па нулявой стаўцы ва Ўкраіну, тады мала не падасца:

«Таму ўсё, што мы рабілі па ўмацаваньні паўднёвых рубяжоў нашай краіны ў пляне бясьпекі і эканомікі, аказалася сёньня запатрабаваным. Я б хацеў пачуць, як у нас ідуць справы з умацаваньнем мяжы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG