Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь паводле індэксу чалавечага разьвіцьця — 50-я


Паводле штогадовага дакладу ААН, Беларусь у індэксе чалавечага разьвіцьця за 2015 год заняла 50-е месца сярод 188 краінаў.

У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь паднялася на тры прыступкі.

Суседзі Беларусі атрымалі наступныя месцы ў гэтым рэйтынгу: Польшча (36), Літва (37), Латвія (46), Расея (50), Украіна (81).

На вяршыні рэйтынгу чалавечага разьвіцьця знаходзяцца Нарвэгія (1), Аўстралія (2), Швэйцарыя (3), Данія (4), Нідэрлянды (5).

Крытэры для складаньня інтэгральнага рэйтынгу чалавечага разьвіцьця — узровень жыцьця і сацыяльнай абароненасьці жыхароў розных краінаў, паказьнікі здароўя, адукацыі і культурнага разьвіцьця насельніцтва, стану злачыннасьці, аховы навакольнага асяродзьдзя, удзелу людзей у прыняцьці рашэньняў.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка, які некалі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дакладу ААН па Беларусі, летась, калі краіна была 53-я, так пракамэнтаваў складаньне індэксу чалавечага разьвіцьця:

«Наша рэальнае месца — дзесьці з 50-га па 60-е. Нас стрымлівае ў асноўным нізкі ВУП на душу насельніцтва. Ён, дарэчы, даецца ў вельмі зручным для нас выглядзе, празь пералік у пакупніцкія магчымасьці, што робіць яго ў нашай краіне вышэйшым, чым мы маем рэальна ў далярах гатоўкаю. Але ёсьць дзяржавы, дзе на душу насельніцтва прыпадае і 50, і 60 тысяч даляраў. А ў нас — значна меней».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG