Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня была абнародаваная справаздача ААН па Індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП). Паводле сёлетняй справаздачы Беларусь апынулася на 50 месцы са 189, апярэдзіўшы ўсе краіны СНД (чым вышэйшае месца ў індэксе, тым горшае разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу ў краіне).

Пры гэтым Беларусь апынулася ў групе краін з высокім узроўнем разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, разам з Расеяй (55 месца), Казахстанам (69 месца), Грузіяй (72 месца) і Украінай (78 месца). Некаторыя краіны СНД апынуліся ў групе з ІРПЧ: Туркмэністан (102 месца), Малдова (113 месца), Кіргізстан (125 месца).

У той жа час тры суседкі Беларусі трапілі ў групу краін з вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу — Польшча (39 месца), Літва (41 месца), Латвія (44 месца).

Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу складаецца з трох раўназначных кампанэнтаў:

даходу, што вызначаецца паказчыкам валавога ўнутранага прадукту па парытэту пакупніцкай здольнасьці ў далярах ЗША;

адукацыі, што вызначаецца паказчыкамі пісьменнасьці і долі навучэнцаў сярод дзяцей і моладзі ва ўзросьце ад 7 да 24 гадоў;

даўгалецьця, што вызначаецца праз працягласьць прагназаванага жыцьця пры нараджэньні.

Выніковы індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу разьлічваецца як сярэднеарыфмэтычная сума значэньняў трох кампанэнтаў: індэксу даўгалецьця, індэкса адукацыі і індэксу даходу.

У апошнім дасьледаваньні экспэрты ААН крыху мадыфікавалі мэтадалёгію вызначэньня названых паказьнікаў, што прывяло да істотнай зьменаў месцаў у рэйтынгу некаторых краін, у прыватнасьці, Беларусь за год ссунулася з 65 на 50 месца, Расея — з 66 на 55.




Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу — толькі адзін з магчымых крытэраў вымярэньня ступені разьвітасьці і дабрабыту грамадзтваў сьвету. Некаторыя экспэрты крытыкуюць яго, адзначаючы, што ў ім не бяруцца да ўвагі экалягічныя фактары, не разглядаецца духоўнае і маральнае разьвіцьцё чалавека, да таго ж немагчыма па-рознаму ацэньваць разьвіцьцё ў розных групах краін.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG