Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як адрозьніць сапраўдныя новыя рублі ад фальшывых


Нацыянальны банк Беларусі распавёў пра прыкметы сапраўднасьці новых беларускіх грошай.

Зь 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будуць новыя грошы: разам з дэнамінацыяй 1:10000 у абарот будуць уведзеныя новыя купюры ўзору 2009 года наміналамі па 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама манэты па 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек ды 1 і 2 рублі. Старыя рублі будуць у паралельным абароце да канца 2016 года.

Афіцыйныя выявы новых купюраў і манэтаў можна паглядзець тут, іх жывыя фоты — тут.

А адрозьніць сапраўдныя рублі ад фальшывых можна па такіх прыкметах:

  1. Вадзяны знак — зьлева ад асноўнай выявы, калі глядзець на бок з малюнкам будынку, на белым полі будзе паўпразрысты водны знак, што мае паўтараць фрагмэнт асноўнай выявы.
  2. Абарончая ніць — праз усю купюру па вэртыкалі каля цэнтру будзе пунктоўкай ісьці мэталёвая стужка, на прасьвятленьне яна будзе бачная суцэльнай лініяй з прамым і перагорнутым тэкстам з наміналам купюры.
  3. Пазнака для людзей са слабым зрокам — у левым ніжнім боку, калі глядзець на купюру з боку малюнка з будынкам, будуць рэльефныя геамэтрычныя фігуры, што дазволяць людзям са слабым зрокам даведацца намінал навобмацак.
  4. Сумяшчэньне лічбаў на прасьвятленьне — на белым полі купюраў будзе часткова нанесены лік наміналу, на прасьвятленьне лічбы маюць станавіцца цэлымі.
  5. Схаваныя выявы — на купюрах у 50, 100, 200 і 500 рублёў у малюнку арнамэнту на прасьвятленьне будзе бачная схаваная выява наміналу. На 5, 10 і 20 рублях такой выявы ня будзе.
  6. Фарба, што мяняе колер — на купюрах у 200 і 500 рублёў намінал у правым верхнім куце з адваротнага боку (той, што з каляжам) будзе мяняць колер пры нахіленьні купюры. На купюрах меншых наміналаў такой ступені абароны ня будзе.
  7. Папяровых купюраў па 1 і 2 рублі ня будзе — зьвяртайце ўвагу на наміналы, манэтамі прадстаўленыя капейкі ды 1 і 2 рублі, банкнотамі жа ад 5 да 500 рублёў. Манэтаў па 3 капейкі альбо банкнотаў па 1, 2 ці 3 рублі ня будзе.

Манэты будуць адрозьнівацца па дыямэтры, масе і таўшчыні:

XS
SM
MD
LG