Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Турэччыны абвінаваціў Расею ў «этнічных чыстках» у Сырыі


Ахмет Давутоглу

Ахмет Давутоглу

Паводле Ахмета Давутоглу, Расея не вядзе барацьбу з групоўкай «Ісламская дзяржава»

Расія праводзіць «этнічныя чысткі» на поўначы Сырыі ў дачыненьні да арабаў-сунітаў і туркманаў (сырыйскіх туркмэнаў). Пра гэта 9 сьнежня заявіў прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмет Давутоглу.

«Расея спрабуе выгнаць з паўночнай Латакіі усіх туркманаў і сунітаў, якія не падтрымліваюць сырыйскі рэжым», — сказаў Давутоглу рэпарцёрам у Стамбуле. Паводле яго, Расея сваімі дзеяньнямі ў Сырыі ўмацоўвае баевікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», бо наносіць ўдары па пазыцыях умеранай сірыйскай апазыцыі.

У Латакіі знаходзіцца авіябаза, якую выкарыстоўваюць расейскія самалёты і верталёты.

Сёньня ж турэцкія афіцыйныя паведамілі, што Расея спыніла будаўнічыя працы на першай заплянаванай у Турэччыне АЭС.

Раней Турэччына і Расея абвінавацілі адно аднаго ў датычнасьці да незаконнага гандлю нафтай з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Адносіны паміж дзьвюма краінамі рэзка абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада расейскі бамбавік Су-24 быў зьбіты турэцкімі ваенна-паветранымі сіламі на сырыйска-турэцкай мяжы. Анкара сьцьвярджае, што расейскі самалёт заляцеў у яе паветраную прастору, нягледзячы на папярэджаньні. Масква адпрэчыла гэтае абвінавачваньне і ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Турэчыыны.

Расейскія ваенна-паветраныя сілы праводзяць апэрацыю ў Сырыі з 30 верасьня. Масква заяўляе, што яе мэта — ўдары па пазыцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» і іншых экстрэмісцкіх фармаваньняў. Сырыйская апазыцыя сьцьвярджае, што Расея вядзе барацьбу з паўстанцкімі сіламі, якія выступаюць супраць рэжыму Башара Асада.

XS
SM
MD
LG